Muziekvideo

Verschijnt in

Credits

AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Вольны Хор
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
В. Падгайская
Songwriter:in
А. Хадановіч
Songwriter:in

Songteksten

Лета на беразе Волі, да ранку нямнога
Стужачка сонца а потым яшчэ і яшчэ
Воля ня ловіцца ў рукі разьліку зямнога
Хваля ня ловіцца ў рэкі бо сонцам цячэ
Хваля мацнее і сьвет на вачах маладзее
Юны прачнуўся і сьлёз не хавае стары
Сонца ўстае і прыходзіць у горад надзея
Дзень надыходзіць і страх пакідае двары
Двор упадае ў завулак, завулак у вуліцу
Вуліца сквэрам, праспэктам і плошчам нясе
Вестку што самае чэрствае сэрца расчуліцца
І ў немагчымую праўду павераць усе
Сонца прыходзіць да ўсіх, не пакрыўдзіць ніводнага
І ператворыцца кожны, каго ні вазьмі
Кволы заплаканы раб у героя свабоднага
Людзі ў народ, а народ застанецца людзьмі
Памяць герояў сьвятлом ахінаюць нябёсы
Сонечнай стужкай, гарачаю сьцежкай крыві
Скрадзены голас вяртаецца ў хор шматгалосы
Лета на беразе Волі, бяры і плыві
Written by: А. Хадановіч, В. Падгайская
instagramSharePathic_arrow_out