Verschijnt in

Credits

AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Вольны Хор
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
Ул. Тэраўскі
Songwriter:in
М. Краўцоў
Songwriter:in

Songteksten

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор
Хай воля вечна будзе з намі
А гвалту мы дамо адпор, дамо адпор
Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух, вольны дух
Штандар наш бел-чырвона-белы
Пакрый сабой народны рух
На бой за шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго
Браты, цярпелі мы даволі
На бой усе да аднаго, да аднаго
Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той, убачыць той
Хто сьмее нам нясьці прымусы
І першы выкліча на бой
Браты, да шчасьця мы падходзім
Хай гром грыміць яшчэ мацней
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублікі сваёй
Жыцьцё Рэспублікі сваёй
Written by: М. Краўцоў, Ул. Тэраўскі
instagramSharePathic_arrow_out