Topsongs van Вольны Хор
Credits
AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Вольны Хор
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
М. Шчаглоў-Куліковіч
Songwriter:in
М. Багдановіч
Songwriter:in
Songteksten
Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах
Успомню Вострую Браму сьвятую
І ваякаў на грозных канях
У белай пене праносяцца коні
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не разьбіць, не спыніць, не стрымаць
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не разьбіць, не спыніць, не стрымаць
У бязьмерную даль вы ляціце
А за вамі, прад вамі, гады
Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?
Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі наўздагон
Што забылі цябе адракліся
Прадалі, прадалі і аддалі ў палон
Што забылі цябе адракліся
Прадалі, прадалі і аддалі ў палон
Біце ў сэрцы іх, біце мячамі
Не давайце чужынцамі быць
Хай пачуюць як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць
У белай пене праносяцца коні
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не разьбіць, не спыніць, не стрымаць
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не разьбіць, не спыніць, не стрымаць
Маці родная, Маці-Краіна
Не ўсцішыцца гэтакі боль
Ты прабач, ты прымі свайго сына
За Цябе яму ўмерці дазволь
Ўсё лятуць і лятуць тыя коні
Срэбнай збруяй далёка грымяць
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не разьбіць, не спыніць, не стрымаць
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не разьбіць, не спыніць, не стрымаць
Written by: М. Багдановіч, М. Шчаглоў-Куліковіч