Songteksten
Яна ідзе па горадзе
І не глядзіць пад ногі,
І толькі позірк стомлены
Свабоду выдае.
І толькі стужка белая,
Чырвоная і белая,
Упартая і смелая,
Надзею надае!
Чырвоная і белая,
Упартая і смелая,
Чырвоная і белая,
Надзею надае!
Яна ідзе па вобласці
Без цэнтравой падмогі
І словы яе простыя,
А смак яе - палын.
І толькі стужка белая,
Чырвоная і белая,
Упартая і смелая,
Галоўная з прычын.
Чырвоная і белая,
Упартая і смелая,
Чырвоная і белая,
Галоўная з прычын!
Яна ідзе па вёсачках,
Па шэрых аўтастрадах,
Па занядбаных хатах,
Па аграгарадках.
І толькі стужка белая,
Чырвоная і белая,
Упартая і смелая,
Прэч адганяе страх.
Чырвоная і белая,
Упартая і смелая,
Чырвоная і белая,
Прэч адганяе страх!
Чырвоная і белая,
Упартая і смелая,
Чырвоная і белая,
Прэч адганяе страх!
Чырвоная і белая,
Упартая і смелая,
Чырвоная і белая,
Надзею надае!
Чырвоная і белая,
Упартая і смелая,
Чырвоная і белая,
Надзею надае!
Чырвоная і белая,
Упартая і смелая,
Чырвоная і белая,
Прэч адганяе страх!
Чырвоная і белая,
Упартая і смелая,
Чырвоная і белая,
Надзею надае!