Topsongs van Сябры
Credits
AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Сябры
Künstler:in
Анатоль Ярмоленко
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
Николай Сацура
Songwriter:in
Владимир Некляев
Songwriter:in
Songteksten
Збірайцеся сябры.
Стаю пад выраем гадоў,
Гукаю з выраю сяброў.
І ў шлях далёкі плывуць аблокі,
Не пакідаючы слядоў.
Куды б дарогі не вялі,
Са мной сябры мае былі.
У час гаркоты, у дні самоты,
Выратаваннем на зямлі.
У час гаркоты, у дні самоты,
Выратаваннем на зямлі.
Збірайцеся, сябры,
Спявайце да зары,
Хай з песнямі сяброў,
Да нас прыходзяць зноў,
Надзея, вера і любоў.
Сябры на ўсе мае гады,
Свае пакінулі сляды.
І над лясамі, іх галасамі,
Спявае вецер малады.
І над лясамі, іх галасамі,
Спявае вецер малады.
Збірайцеся, сябры,
Спявайце да зары,
Хай з песнямі сяброў,
Да нас прыходзяць зноў,
Надзея, вера і любоў.
Written by: Владимир Некляев, Николай Сацура