Songteksten

Праважала сына маці і казала сыну:
"Трэба, сынку, ратаваці родную краіну"
Маці сына гадавала для шчасьлівай долі
Ды ваенная навала загудзела ў полі
"Ты бяры, сыночак, зброю біцца з людажэрцам,
Буду ўсюды я з табою, усёй душой і сэрцам
Я ж цябе ў змаганьні, сынку, засланю ад кулі"
І дрыжалі дзьве расінкі на вачах матулі
"Не задумай з бою зьбегчы, здрады не дарую
Лепш з сумленьнем чыстым легчы ў зямлю сырую"
Праважала сына маці і казала сыну:
"Трэба, сынку, ратаваці родную краіну"
Written by: V. Muljavin, V. Taras
instagramSharePathic_arrow_out