Verschijnt in

Credits

AUSFÜHRENDE KÜNSTLER:INNEN
Дрозды
Künstler:in
KOMPOSITION UND LIEDTEXT
Виталий Карпанов
Komponist:in
Людмила Запрудская
Songwriter:in

Songteksten

За вакном зіма, зіма чароўная
Пад белай коўдраю схаваны свет
Шчыпле за нос мароз, але ўсё роўна я
Іду на снезе свой пакінуць след
А поле белае, аж вочы жмурацца
Так зачарована сняжок блішчыць
Зіма спраўляе баль, дазволь, Снягурачка
Цябе на першы танец запрасіць
Сняжынкі кружацца
Сняжынкі падаюць
Перад вачыма белы карагод
Хутчэй жаданне ты сваё загадывай
Хай яно здзейсніцца пад Новы год
І завірухай бурай снежнаю
Краіна зноу захоплена у палон
Зіме-свавольніцэ такой належыць быць
А мы сагрэемся пад чарак звон
Зіма халодная снягамі пеніцца
Не прівыкаць нам да такой зімы
Калі пяшчотай кожны з нас падзеліцца
То будзе цёпла нам аж да вясны
Сняжынкі кружацца
Сняжынкі падаюць
Перад вачыма белы карагод
Хутчэй жаданне ты сваё загадывай
Хай яно здзейсніцца пад Новы год
Written by: Виталий Карпанов, Людмила Запрудская
instagramSharePathic_arrow_out